Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц

(1870-1936)

 

 


Галоўная  Уводзіны  Біяграфія  Творчасць  Карціны  Музей  в. Багданава

Літаратура  Вэб-рэсурсы  Матэрыял  Гумар  Гасцявая  Творца

   

Партрэт Фердынанда Рушчыца

Уводзіны

Вяртанне ў арэал беларускай культуры страчаных або занядбаных і, яшчэ горш, добраахвотна адрынутых яе набыткаў заўсёды хвалюе, абуджае пачуццё годнасці кожнага носьбіта беларускасці. Асабліва ўзнімае дух вяртанне “дадому” постацяў самавітых, прызнаных светам, але адчужаных ад роднай зямлі. Такою асобаю з’яўляецца Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц.

Сённяшняя цікавасць да асобы Рушчыца, асэнсаванне яго значэння для айчыннай культуры праз публікацыі, доследы, пошукі і кантакты з яшчэ жывымі нашчадкамі знакамітага творцы, святкаванне юбілеяў і правядзенне мастакоўскага пленэру яго імя даюць надзею на шчаслівае яднанне вялікага сына зямлі нашай з яго законнымі спадкаемцамі. Але заўсёды, у хвіліны ўрастання душы ў спадчыну мастака, нязменна засмучае гаркавы факт яе амаль поўнай адсутнасці ў зборах і сховішчах яго жывапісу ў нашых музеях. Адзіны твор Фердынанда Рушчыца ў Нацыянальным  мастацкім музеі з’яўляецца знакам горкай радасці, але і хранічнай рэўнасці да суседзяў, якія аказаліся шчаслівейшыя за нас. Нават калі ўявіць, што мы аднавілі яго сядзібу, ушанавалі яго прах  у Багданаве, стварылі  музейную экспазіцыю на радзіме яго “Зямлі”, факт пакутлівага дэфіцыту яго жывой творчасці не дасць сапраўднай раўнавагі ў стасунках з Рушчыцам. Але ёсць тое, што ёсць, і застаёмся мы такімі, якімі былі. Быць іншымі, ісці ад сябе, і да сябе – наш абавязак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

        

 


Используются технологии uCoz