Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц

(1870-1936)

 

 


Галоўная  Уводзіны  Біяграфія  Творчасць  Карціны  Музей  в. Багданава

Літаратура  Вэб-рэсурсы  Матэрыял  Гумар  Гасцявая  Творца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4


Партрэт  Альвіны Мюнх  - маці мастака

Партрэт  Эдуарда Рушчыца - бацькі мастака

Жыццёвы шлях і пачатак творчасці Фердынанда Рушчыца

(Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4)

 

Род Рушчыцаў быў са старадаўняй беларускай шляхты, якая ў часы уній, міжусобных войнаў і ўціску перайшла ў каталіцызм. Не з імі аднымі так здарылася. Католікамі сталі многія. Не кажучы ўжо пра магнацкія рады Хадкевічаў, Радзівілаў, Храптовічаў. Людзьмі беларускага паходжання, нацыі літоўскай або польскай называлі сябе шматлікія прадстаўнікі сярэдняй шляхты. Тое ж самае было і з родам Рушчыцаў.

Цяпер ужо мала хто ў нашай краіне носіць прозвішча Рушчыцаў, а ў мінулых гадах род Рушчыцаў  быў шматлікім. Ужо ў XV стагоддзі Рушчыцы па спадчыне атрымалі ва ўладанне Кодзень, прададзены Сапегам у 1511 годзе. У XVІ стагоддзі родавым гняздом Рушчыцаў  былі  Збірохі на Мухаўцы, якія знаходзіліся ў пяці мілях ад Кобрына, з-за чаго яны атрымалі мянушку Збірагоўскіх. Землі межавалі з уладаннямі Сехнавецкіх, з якіх паходзіў род Тадэвуша Касцюшкі. У 1564-1568 гадах Рушчыцы абмянялі Збірогі на Макраны. У руках Рушчыцаў яны знаходзіліся болей за 200 гадоў, да 1782 года. Сын прашчура Міхала Фердынанд (І) Рушчыц (1786-1848), дзед мастака Фердынанда (ІІ) Рушчыца, нарадзіўся 6 лютага 1786 года ў Кобрынскім павеце, дзе ў Шігодзе набыў фальварак Бакаўшчызна. Па прафесіі юрыст, ён быў адвакатам Кобрынскага земскага суда, а ў 1817 - 1829 гадах - упаўнаважаным ардыната Радзівілаў у Радзівілаўскай камісіі.

У 1825 годзе Фердынанд (І) ажаніўся з Ганнай Чаховіч, дзед якой у 1742 годзе набыў ад Данілевічаў маёнтак Багданава. Ад таго часу Багданава амаль 100 гадоў (да 1836г.) належала Чаховічам. Унучка Томаша Чаховіча Ганна, выйшаўшы замуж за Фердынанда (І) Рушчыца, атрымала ў пасаг суседнія з Багданавам Вайганы.

Паколькі неўзабаве Багданаў больш чым на сто гадоў стане сямейным гняздом Рушчыцаў, гісторыя яго выклікае цікавасць. Землі да паловы  XVІ стагоддзя ўваходзілі ў склад шырокаабсяжных уладанняў князёў Альгімонтавічаў Гальшанскіх. Каля 1525 года Алена, апошняя гальшанская княжна,  выйшла замуж за Паўла Сапегу з кодзенскай лініі Сапегаў, яна і ўнесла спадчыну Альгімонтавічаў у дом Сапегаў. Багдан, сын Паўла Сапегі, брэсцкі і смаленскі кашталян, яшчэ перад 1559 годам заклаў другі, апрача Гальшан, маёнтак, якому даў назву ад свайго імя – Багданаў. Багданаў пасля Сапегаў належаў Валовічам, Пацам і Данілевічам. У 1742 годзе Багданаў у Данілевічаў набыў Тамаш Ляховіч-Чаховіч. Апошняму выбранаму  шляхтай Ашмянскага павета маршалку Казіміру Чаховічу – унуку Тамаша – Багданаў удзячны за закладку “сада небывалага з бабрыным гадавальнікам у капанай сажалцы”. Побач са старым домам, складзеным каля 1690 года з лістоўніцы, ён паставіў з ёмістым склепам скарбоўню, якую Рушчыцы перабудавалі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, надаўшы ёй форму двухпавярховага мураванага будынку, прызначанага пад жыллё і празванага “Мурам”. Як піша аўтар манаграфіі пра Ашмянскі павет Часлаў Янкоўскі: “любіў пан маршалак жыць з размахам. Бабры звяліся, і ў недабудаванай скарбоўні ніколі ні адзін горш на даўжэйшы адпачынак не схаваўся”. У 1827 годзе, пад канец свайго жыцця, Казімір Чаховіч вымушаны быў закласці Багданаў. Пасля ягонай смерці, пры жонцы маршалка спадарыні Чаховіч, застаецца толькі сам маёнтак, выстаўлены ў 1836 годзе на аўкцыён. У тым жа годзе Багданаў з аўкцыёна набыў вышэйзгаданы адвакат Фердынанд (І)  Рушчыц, дзед мастака.

 

Используются технологии uCoz