Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц

(1870-1936)

 

 


Галоўная  Уводзіны  Біяграфія  Творчасць  Карціны  Музей  в. Багданава

Літаратура  Вэб-рэсурсы  Матэрыял  Гумар  Гасцявая  Творца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Партрэт Фердынанда Рушчыца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4


Жыццёвы шлях і пачатак творчасці Фердынанда Рушчыца

(Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4)

 

"Увесь дзень правёў з дзённікам. Дзённіку ж ты маё калі б ты толькі ведаў, як асабліва жадаю быць толькі добрым сынам сваёй Айчыны, для яе працаваць і араць, калі што вырасце, ёй аддаць свой плён, сябе, бо люблю яе ўсім сэрцам сваім і ёй толькі належу і целам і душой..."

Гэтыя радкі былі напісаны за месяц да смерці мастака. Памёр Фердынанд Рушчыц у сваім радавым маёнтку 30 лістапада 1936 года. Пахаваны ён  на сямейных могілках, якія размешчаны на ўзгорку ля вёскі Багданава. Першым на сямейных могілках быў пахаваны ў 1848 годзе дзед мастака Фердынанд (І). Помнік з чырвонага граніту захаваўся да цяперашняга часу. Побач з ім, у 1874 годзе, пахавана жонка Ганна Чаховіч. Помнік таксама захаваўся, не захаваўся толькі крыж, які быў зверху. На гэтых жа сямейных могілках пахаваны і бацькі мастака Эдуард (І) Рушчыц і Альвіна Мунх. Апошняй з  членаў сям'і Рушчыцаў была пахавана  Гіна Рушчыц, жонка мастака.

На магіле Фердынанда і Гіны ў 50-ыя гады стараннем іх дачкі Яніны і мясцовым святаром Станіславам Казлоўскім быў пастаўлены невялікі помнік.

Да цяперашняга часу на сямейных могілках Рушчыцаў дзевятнаццаць магіл членаў сям'і і блізкіх сваякоў. Могілкі знаходзяцца асобна ад вясковых і апроч дзвюх магіл, ніхто з вяскоўцаў не хаваў тут сваіх блізкіх.

Некалькі слоў хочацца сказаць пра сядзібу Рушчыцаў. Вялікую плошчу займаў пейзажны парк, у якім налічвалася некалькі сот дэкаратыўных парод дрэў і кустарнікаў. Па перыметру сядзібу аздаблялі чатыры алеі. У сваіх дзённіках мастак успамінае: "Маім самым любімым месцам быў парк і доўгая ўяздная алея, якая вяла да сядзібы. Парк быў вельмі маляўнічы і прыгожы. У парку меўся вадаём з востравам для баброў, на якім   я  нярэдка праседжваў з мальбертам. У парку раслі стогадовыя дубы, вельмі старыя ліпы і каштаны. 3 паўночнага боку да парку прымыкаў фруктовы сад, у які я, нягледзячы на ахоўную паласу з кустоў, лазіў з сялянскімі дзецьмі па яблыкі і грушы".

Пражывала сям'я Рушчыцаў у двух дамах. Адзін з іх быў драўляны, а другі цагляны. Мастак любіў драўляны дом, ці як яго яшчэ называлі "афіцына". Быў ён пабудаваны з незвычайнага дрэва лістоўніцы, пабудовы з якой маглі прастаяць і не сапсавацца больш чым сто год. Каменны дом выкарыстоўваўся ў асноўным для прыёму гасцей, якіх было вельмі багата, асабліва вясной і летам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дамы былі разбураны, а летам 1963 года моцны пажар давяршыў чорную справу. Тады ж згарэла і вялікая бібліятэка мастака. Захаваўся толькі ручай і мосцік, па якім праходзіла прагулачная сцежка. Але нягледзечы на запусценне яшчэ і цяпер тэрыторыя прываблівае маляўнічасцю пейзажаў.

 

Используются технологии uCoz