Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц

(1870-1936)

 

 


Галоўная  Уводзіны  Біяграфія  Творчасць  Карціны  Музей  в. Багданава

Літаратура  Вэб-рэсурсы  Матэрыял  Гумар  Гасцявая  Творца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сядзібны парк у мястэчку Багданава

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4


Драўляны і цагляны дамы сям’і Рушчыц у Багданаве

Жыццёвы шлях і пачатак творчасці Фердынанда Рушчыца

(Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4)

 

У майстэрні А. І. Куінджы вакол асобы майстра ў тыя гады сабралася група таленавітых вучняў, сярод іх Аркадзь Рылоў, Аляксандр Барысаў, Мікалай Рэрых, Канстанцін Урублеўскі і Фердынанд Рушчыц. Падчас навучання ў АМ Рушчыц, па парадзе І. І. Шышкіна, зрабіў шэраг пленэрных вандровак; першыя дзве ў час вакацый 1894-1895 гадоў прывялі яго ў Крым. Летам 1896 года ён накіраваўся ў сваё першае замежнае падарожжа, шлях якога праз Шчэцін, выспу Рукен вёў у Паўднёвую Швецыю. Упершыню ён наведаў Берлін. Налета было не толькі новае падарожжа на Рукен, але адначасова і на дацкую выспу Барнхольм – і першае спатканне са сваякамі ягонай маці.

1898-1904 гады мастак правёў у Багданаве, дзе пасля заканчэння Акадэміі ў 1897 годзе асеў на сталае жыхарства. Пасля шматгадовага заняпаду тагачасны Багданаў пачаў набываць сваё ранейшае абліча. У значнай ступені гэта было заслугай бацькі Рушчыца, які пасля выхаду на пенсію пасяліўся ў Багданаве і заняўся занядбанай гаспадаркай.

У 1909 годзе ў Багданаве памірае сястра Ганна Корф, а праз год у Вільні – бацька Эдуард Рушчыц. Смерць бацькі ўсклала на мастака новыя абавязкі, звязаныя з апекай над гаспадаркай у Багданаве.

У 1912 годзе мастак знаёміцца са сваёй будучай жонкай – у той час 20-гадовай Гінай Раўцк (1892-1939), дачкой Аскара Раўцка, уладальніка Парудаміна пад Вільняй, кіраўніка віленскага аддзялення страхавога таварыства. Гіна і Фердынанд ўзялі шлюб 25 лістапада 1913 года ў Вільні на Зарэччы ў касцёле святога Баўтрамея. На пачатку I Сусветнай вайны Рушчыц знаходзіўся пераважна ў Вільні.

У сям'і Фердынанда і Гіны Рушчыцаў было шэсць дзяцей (Яніна, Эдвард, Оскар, Эва, Анджэй, Рэгіна). Уся вялікая сям'я жыве то ў Багданаве, то  ў Варшаве.

У 1915-1918 гадах Багданаў апынуўся ў прыфрантавой паласе на адлегласці 8-9 км ад перадавой лініі акопаў. У самым маёнтку размясціўся штаб корпуса на чале з начальнікам корпуса генералам Рудольфам Пітэрам фон Фромэлем. Фердынанду Рушчыцу на нізе мураванкі пакінулі толькі два пакоі і кухню, у якіх разам з сям’ёй і прыслугай, сярод нагрувашчанай мэблі і пакункаў, у вельмі цяжкіх умовах ён пражыў нямецкую акупацыю. Усе навакольныя вёскі былі занятыя вайсковымі часткамі, прычым жыхароў у большасці эвакуіравалі. Магчымасці руху цывільнага насельніцтва былі абмежаваны да мінімума. Наведванне нават суседняй вёскі патрабавала атрымання прапускоў, не кажучы ўжо пра паездку ў Вільню. Нягледзячы на такія цяжкасці, Рушчыц не разарваў  сувязі з Вільняй і яе мастацкім і культурным жыццём.

Напрыканцы снежня 1918 года ўсю Усходнюю Віленшчыну, уключаючы Ашмянскі павет і Багданаў, акупавала Чырвоная армія, якая 5 студзеня 1919 года, пасля некалькіх дзён змагання з польскімі атрадамі самаабароны таксама заняла Вільню. Перыяд той першай бальшавіцкай акупацыі, які працягваўся амаль чатыры месяцы, мастак перажыў у Багданаве, што ў тагачасных умовах сведчыла пра ягоную асабістую мужнасць. Жадаючы зарыентавацца ў агульнай сітуацыі, у сярэдзіне красавіка 1919 года мастак фурманкай выбіраецца ў Вільню. У Тургелях ён сустрэўся з польскімі атрадамі падпалкоўніка

Бяліны-Пражмоўскага, з якімі і прайшоў шлях да горада, а ў Вялікую Суботу, 19 красавіка 1919 года, стаў сведкам вызвалення Вільня.

У пачатку 30-х гадоў пачынаецца самы складаны перыяд у жыцці мастака. Стан здароўя мастака быў крытычны. Ўначы 28 лістапада 1932 года мастак страчвае мову і кантроль над правай рукой. Пазней, праўда, прыходзіць паляпшэнне, але здароўе ўжо не вярнулася. Ён вымушаны быў адысці ад мастацкай  дзейнасці. На пачатку 1935 года Рушчыц вяртаецца ў Багданаў, дзе праводзіць два апошнія гады свайго жыцця.

Используются технологии uCoz