Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц

(1870-1936)


Галоўная  Уводзіны  Біяграфія  Творчасць  Карціны  Музей  в. Багданава

Літаратура  Вэб-рэсурсы  Матэрыял  Гумар  Гасцявая  Творца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4


 

Крыніцы творчасці  мастака

(Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4)

Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц з’яўляецца выдатным мастаком, графікам, тэатральным дэкаратарам і педагогам. Любой вобласцю сваёй дзейнасці ён уносіў вялікі уклад  у культурнае развіццё Польшчы і нашай краіны.

Агляд творчай дзейнасці Ф. Рушчыца мы пачнём з разгляду яго жывапіснай творчасці.

Палотны, якія ствараў Фердынанд Рушчыц, уяўляюць своеасаблівы род алейнага жывапісу і адметную стылізацыю. Часта яго натхняла японскае мастацтва, што можна заўважыць у шматлікіх ягоных работах з перспектывай “з птушынага палёту”. Найбольшы, аднак, уплыў на ягоную творчасць меў рэалізм, які ён пасвойму інтэрпрэтаваў. Мастак не імкнуўся адлюстраваць усё, што той або іншы краявід у сабе меў. Адыходзіў ад шырокай перспектывы, канцэнтруючы сваю ўвагу толькі на абраным фрагменце. Маляваў шырока, энергічна, кладучы тоўстыя пласты фарбы. Аддаваў перавагу цёмна, суровай і “цяжкой” танальнасці, што ўзмацняла атмасферу меланхоліі, пагрозы, небяспекі.

4 лістапада 1897 года Рушчыц закончыў Акадэмію і атрымаў званне мастака. З дыпломнай выставы, на якой ён паказаў тры вялікія карціны – “Вячэрняя зорка”, “Трытоны” і “Вясна” (1897 г., Пецярбург, алей, палатно, 151×100; уласнасць Дяржаўнай Траццякоўскай галерэі), апошнюю для сваёй калекцыі ў Маскве набыў Павел Траццякоў. Праз некалькі месяцаў, у 1898 годзе, на выставе ў Акадэміі маскоўскі калекцыянер Сава Марозаў купіў карціну Рушчыца “Млын узімку” (1898 г., Багданаў, алей, палатно, 56 × 41; загінула ў І Сусветную вайну), што дазволіла мастаку зрабіць улетку больш працяглае падарожжа па Заходняй Еўропе з мэтай далейшага мастацкага ўдасканальвання. На працягу амаль двухмесячнай вандроўкі за мяжой ён зноў наведвае Нямеччыну, Парыж, Брусель, Мілан, Вену і іншыя гарады. У сваіх запісах ён падвёў вынік свайму падарожжу: "Бачым і захапляемся прыгажосцю другіх краін, аднак любім толькі свой край, адчуваем, што належыць ён нам, а мы належым яму".

Любімай тэмай Фердынанда Рушчыца быў пейзаж бацькаўшчыны – Багданава. З навакольнай прыродай ён адчуваў сябе цалкам паяднаным, звязаным  нейкім адмысловым чынам. Яму не трэба было шукаць тэмаў для сваіх работ. Яны былі навокал. Рушчыц бачыў іх у кожным фрагменце краявіду: у вузкай ручаіне, якая віецца сярод дрэў, у драўляным мастку, змайстраваным мясцовым цесляром, у заснежаным вясковым гумне, у бурых скібах заарананай зямлі ці ў клубяністых навальнічных хмарах.

Ён меў некалькі ўлюблёных матываў, да якіх ахвотна вяртаўся і якія ўавсабляў у розную пару дня і года, кожны раз адкрываючы ў іх нешта новае. Гэта былі стары драўляны млын у Даўкневічах, касцёлы ў Багданаве і Вішняве, “роднае гняздо” (так ён называў пабудаваную з лістоўніцы ў XVII стагоддзі сядзібу Рушчыцаў), так званы “мур” – мураваны будынак побач з сядзібай, у якім размяшчалася майстэрня мастака.

З 1898-1904 год мастак знаходзіўся як раз ў  сваім родным Багданаве. Гэтыя гады былі найбольш плённыя для ўсёй ягонай жывапіснай творчасці. Тут былі напісаны найбольш удалыя і вядомыя яго работы: “Зямля” (1898 г., Багданаў, алей, палатно, 164×219; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Варшаве), “У свет” ( 1901, Багданаў, алей, палатно, 82×94; уласнасць мастацкай галерэі ў Львове), “Млын” (1898 г., Багданаў, алей, палатно, 109×170; уласнасць Нацыянальнага музея ў Кракаве), “Апошні снег” (1898-1899 г., Багданаў, алей, палатно, 107×170; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея у Познані ), “Крэва” (1899 г., Багданаў, алей, палатно; уласнасць колішняй калекцыі бібліятэкі Урублеўскіх ў Вільні), “Балада” (1899-1900 г., Багданаў, алей, палатно; загінула ў 1944 годзе),  “Вечар. Вілейка” (1900 г, Вільня, алей, палатно, 165×111; уласнасць Літаратурнага музея імя А. Міцкевіча ў Варшаве), “З берагоў Вілейкі” (1900 г., Багданаў, алей, палатно, 131×160; уласнасць Рэгіянальнага мастацкага музея ў Торуні), “Старое гняздо” (1901 г., Багданаў, алей, палатно, 89×112; уласнасць Дзяржаўнага мастацкага музея ў Вільні), “Эмігранты” (1902 г., Багданаў, алей, палатно, 88×168; уласнасць Дзяржаўнага мастацкага музея ў Вільні), “Стары двор” (1903 г., , Багданаў, алей, палатно, 93× 83; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Варшаве), “Зімовая казка” (1904 г. Багданаў, алей, палатно, 132×159; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Кракаве), “Хмарка” (1902 г. Багданаў, алей, палатно, 110×80; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Познані), “Лясны ручай” (1898-1900 г., Багданаў, алей, палатно, 113×160; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Варшаве), “Старыя яблыні” (1901 г. Багданаў, алей, палатно, 85×165; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Варшаве), “Ля касцёла” (1898 г. Вішнева, алей, палатно, 102×76; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея РБ  у Мінску) і іншыя, якія блішчуць вялікім прафесійным майстэрствам і яснасцю думкі.

Пейзаж “Зямля” вызначаецца вялікай эмацыянальнай сілай і выразнасцю, напісаны па матэрыялах, сабраных у ваколіцах Багданава. Гэты твор з’яўляецца своеасаблівым гімнам цяжкай сялянскай працы. Больш паловы палатна займаюць цяжкія свінцовыя воблакі, што навіслі над зямлёй. Усім сваім цяжарам яны нібы наваліліся на адзінокую фігуру селяніна, які, выбіваючыся з апошніх сіл, арэ гэту палітую потам зямлю. Пара запрэжаных у плуг валоў і фігура селяніна выразна вырысоўваюцца на фоне воблачнага неба. Гарызонт паказаны не ў выглядзе прамой лініі, а некалькі выгнутым, напамінаючы пра тое, што дзеянне адбываецца на Беларусі з яе характэрным, перасечаным ярамі краявідам. Выгнутая лінія гарызонта паўтараецца і ў лініях спіны чалавека і жывёл, ствараючы своеасаблівы рытм і рух. У пейзажы выдатна спалучаецца элемент умоўнасці з рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці. Цяжкія свінцовыя хмары ўспрымаюцца сімвалічна, увасабляючы цёмныя сілы.

Не менш эмацыянальны і выразны пейзаж “У свет”. Па шырокім узараным полі, амаль згінаючыся да зямлі, плятуцца дзве фігуры. Іх адзінокія малюсенькія сілуэты сіратліва выдзяляюцца на фоне пахмурнага неба. Гора і галеча прымусілі гэтых людзей у пошуках кавалка хлеба пайсці жабраваць.

Пейзаж “Старыя яблыні” - карціна шчымлівая і глыбокая алегорыя са сваім і людскім жыццём. Пераплеценыя, выгнутыя ствалы і галінкі дрэў з апаўшым лісцем сімвалізуюць мучанікаў, знявечаных зменлівасцю лёсу. Кволыя, перагнутыя, перакручаныя паміж сабой галіны дрэў, здаецца, усё жыццё цягнуліся да святла, а яго не было.

Пейзаж “Эмігранты” з’яўляецца своеасаблівым  завяршеннем гэтай серыі карцін пра пакуты беларускага народа. У карціне расказваецца аб цяжкай долі сялян, якія ў пошуках лепшага жыцця вымушаны пакідаць свой родны кут, павялічваючы армію абяздоленых эмігрантаў.

Используются технологии uCoz