Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц

(1870-1936)


Галоўная  Уводзіны  Біяграфія  Творчасць  Карціны  Музей  в. Багданава

Літаратура  Вэб-рэсурсы  Матэрыял  Гумар  Гасцявая  Творца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4


 

Крыніцы творчасці  мастака

(Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4)

Пейзажы “Зямля”, “У свет”, “Эмігранты”, “Старыя яблыні” аб’яднаны адзіным філасофскім зместам. У іх гучыць думка пра неабходнасць змены існуючага ладу. З’яўленне такіх пейжаў было выклікана рэвалюцыйным уздымам канца XIX – пачатак XX ст., які захапіў  шырокія колы прагрэсіўнай беларускай інтэлігенцыі. Тут, несумненна, знайшлі адлюстраванне і сацыяльныя сімпатыі самога Ф. Рушчыца, які паўсюдна наглядаў цяжкае, бяспраўнае жыццё беларускага народа.

У гэтыя ж гады Ф. Рушчыца стварае і пейзажы, у якіх сацыяльныя матывы адыходзяць на задні план: “Млын”, “Лясны ручай”, “ З берагоў Вілейкі” і інш. Гэтыя творы адносяцца да рачнога віду пейзажу. У іх пераважаюць лірычныя матывы.

Асабліва выразны і арыгінальны пейзаж “Млын”. Мастак глядзіць на прыроду быццам з вышыні птушынага палёту. Такі прыём дазваляе яму паказаць толькі зямлю, не кранаючы неба. Млын і акаляючыя прадметы падаюцца ў  нязвыклым ракурсе. Будынак  млына тыповы для беларускага пейзажу. Нізкі, прыземісты, з заросшай мохам саламянай страхой. Усе прадметы ў пейзажы адліваюць ізумрудна-зялёным і чырванаватым колерамі. Спалучэнне гэтых фарбаў надае непаўторную чароўнасць надзіва прыгожаму кутку беларускай прыроды. Агульны настрой пейзажа ў параўнанні з раней разгледжанымі работамі, вельмі мажорны, у ім адчуваюцца своеасаблівы лірызм і рамантычныя прыўзнятасць.

Прыцягвае ўвагу пейзаж “Крэва”. Гэты твор належыць да гістарычнага пейзажу. У гэтым невякім па памерах палатне відаць не толькі каларыстычнае майстэрства жывапісца, але і ўменне абагульняць, ствараць сінтэтычны вобраз. Пейзаж нагадвае пра тыя далёкія гістарычныя часы, калі нашы продкі будавалі магутныя замкі-крэпасці, якія не толькі надзейна ахоўвалі ад нападу ворагаў, але і з’яўляліся сімвалам сілы і магутнасці краіны. У іх знайшлі ўвасабленне творчы талент і геній народа, здолеўшага пабудаваць такія цудоўныя помнікі архітэктуры, якія дагэтуль чаруюць сваёй велічу і прастатой.

У жывапісе Ф. Рушчыца ёсць серыя карцін выкананых ў архітэктурным жывапісе, да яе адносяцца такія творы:  “Ля касцёла” , “Касцёл на Літве” (1903 г., Вільня; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Кракаве ), “Касцёл у Багданаве” (1900 г., Багданаў, алей, палатно, уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея ў Кракаве) “Касцёл у Вішняве” (1902 г.Вішнева, аловак, кардон; уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея у Варшаве).

На карціне  “Ля касцёла” адлюстраваны касцёл у Вішневе, што непадалёк ад Багданава. Гэты будынак захапіў мастака сваёй самабытнай архітэктурай, даўнім аздабленнем і тым, што цудоўна захаваўся. Невыпадкова на працягу некалькіх гадоў касцёл быў сюжэтам многіх яго жывапісных і графічных прац.

Кампазіцыя твора вертыкальная і сіметрычная. Гэта падкрэслена скіраванымі ўгару сілуэтамі дрэваў і пабудовай палатна на супастаўленні трох тонавых плямаў: дзвюх цёмных – узнесены да неба касцёл і прыкасцельная гаспадарчая пабудова – і аднаго светлага – сінь неба з велізарнымі кучавымі воблакамі. Пляма воблакаў нібы свеціцца знутры.

 Аб значэнні дадзенай карціны для беларускай культуры сведчыць той факт, што да шасцідзесяцігадовага юбілею Нацыянальнага Мастацкага музея Рэспублікі Беларусь быў выдадзены святочны паштовы канверт з выявай карціны Ф. Рушчыца “Ля касцёла”.

У  жывапісе Фердынанда Рушчыца  пераважаюць краявіды, невялікія па памерах, як бы занатаваныя для нашчадкаў куточкі любай сэрцу мастака Зямлі, Прыроды. Здаецца, тыя самыя матывы – вясна, заснежаны бераг рэчкі, вечар – пішуць і сучасныя беларускія мастакі рэалістычнага кірунку. Але зусім іншы настрой, іншае духоўнае напаўненне пачулася нам ў Рушчыцавых пейзажах. Нейкая жыццёвая стабільнасць, спакой, радаснае ўспрыманне навакольнага свету. Пры тым, што колеравая гама – стрыманая, нягучная – дыктуецца рэчаіснасцю. У фарбах, у слядах пэндзля, які атрымала амаль сто гадоў назад рука таленавітага чалавека, засталіся занатаваныя яго думкі і мроі. Ф. Рушчыц любіў жыццё, бачыў ягоную загадкавасць, неспасцігальнасць, імкнуўся разгадаць нейкія сакрэты. Ён прагнуў гармоніі і быў гатовы на цяжкую працу дзеля яе. Гэта жывапіс шчаслівага чалавека, які жыве на памежжы стагоддзяў  і яшчэ нічога не ведае пра блізкую сусветную вайну, рэвалюцыйную ліхаманку і руйнаванне ёю ўсяго традыцыйнага ладу жыцця.

Пасля заканчэння Акадэміі мастак падтрымлівае трывалыя кантакты з А. І. Куінджы і калегамі па вучобе, сведчаннем чаму з’яўляецца ягоны ўдзел у Веснавых выставах у Пецярбургскай АМ у 1898-1900 гадах, а таксама па запрашэнні Сяргея Дзягілева і Аляксандра Бенуа ён бярэ ўдзел у выставах “Мир искусства” у 1899-1901 гадах у Пецярбургу. Трывалыя кантакты Рушчыца з Пецярбургскім асяроддзем паступова слабеюць. Падставай, з аднаго боку, на думку Рушчыца і яго сяброў, былі нясправядлівыя закіды крытыкаў, скіраваныя супраць вучняў  А. І. Куінджы; з другога боку, усё слабейшы ўзровень выстаў у Акадэміі, што прывяло да адмовы ад удзелу ў іх. Апошні раз Рушчыц выстаўляецца ў Расіі ў Маскве ў 1902 годзе з суполкай мастакоў  “Мир искусства”. Разам з тым мастак усё часцей экспануе свае творы на краявых выставах. У 1899 годзе ён упершыню выставіў у Вільні некалькі сваіх карцін і эцюдаў, а ў снежні таго ж года дэбютаваў у Варшаве, высаўляючыся ў Таварыстве заахвочвання прыгожых мастацтваў (ТЗПМ) з гуртам польскіх сяброў, выхаванцаў Пецярбургскай акадэмііі. Як успамінаў Караль Ціхі: ”…ад сённяшняй раніцы невядомы мастак становіцца слынным, і прозвішча Рушчыц грымнула на ўсю Польшчу”. Славутая карціна “Зямля” тады ж набываецца Варшаўскім ТЗПМ.У 1900 годзе па запрашэнні Таварыства польскіх мастакоў (ТПМ) “Sztuka” Рушчыц бярэ ўдзел у юбілейнай выставе – з нагоды 500-годдзя Ягайлаўскага універсітэта. Ён знаёміцца са Станіславам Выспянскім, Янам Станіслаўскім, Язэпам Мехоферам і шматлікімі іншымі прадстаўнікамі польскай культуры і мастацтва. Восенню таго ж года яго прымаюць у сябры ТПМ “Sztuka”, пасля чаго ён бярэ актыўны ўдзел ва ўсіх выставах гэтага Таварыства ў краіне і за яе мяжамі. За карціну “Лясны ручай” Польская акадэмія навук у Кракаве ў 1902 годзе прызначае ўзнагароду фунданцыі Пробуса Барчэўскага. Рушчыц двойчы арганізоўвае выставы гэтага Таварыства: у Венскім будынку Сэцэсіі (1902) і ў Палацы Гагенбунду (1908). У 1903 годзе мастак па ўласнай ініцыятыве арганізаваў і падрыхтаваў у Віленскім павільёне Бернардынскага скверу выставу ТПМ “Sztuka”.

Зімой 1903-1904 гадоў Рушчыц прымае ўдзел у арганізацыі Школы прыгожых мастацтваў (ШПМ) у Варшаве (стала дзяржаўнай толькі ў 1923 годзе), ініцыятарамі ўтварэння якой былі: уладальнік маярата граф Адам Красінскі, уладальнік маярата граф Маўрыцый Замойскі і мастак Казімір Стаброўскі. Дзякуючы энергічнай дзейнасці Казіміра Стаброўскага статут школы атрымаў падтрымку Пецярбурга, і яна адчыняецца 15 сакавіка 1904 года. Дырэктарам школы становіцца Казімір Стаброўскі, а мастакі – Кондрат Кшыжаноўскі, Фердынанд Рушчыц, Караль Ціхі і скульптар Ксаверы Дунікоўскі – прафесарамі. Утварэнне школы мела агульнанацыянальнае значэнне, паколькі тады, пад расейскай акупацыяй, яна была адзінай вышэйшай польскай школай мастацтваў. Месцілася школа на рагу вуліц Вяжбовай і Трэмбацкай. Неўзабаве атрымалі таксама памяшканне на вуліцы Гожай, 35, куды былі пераведзены майстэрні Ксаверы  Дунікоўскага і Караля Ціхага.

Пра заняткі з вучнямі Ціхі згадвае: “Лазенкі сталі пляцоўкай Рушчыца. Штотыдзень пад яго кіраўніцтвам праходзіла новая майстэрня. Кожную суботу па абедзе мы ладзілі прагляд, і гэта так кранала вучняў, што ўсе, нібы на ўрачыстасць, прыходзілі святочна апранутыя. Вучні былі дасканалым матэрыялам, і яго ўвесь час прыбывала. У майстэрнях на Вяжбовай рабілася зацесна”. Адначасова Ф. Рушчыц вёў пленэрныя заняткі і выязджаў ў Ловіч, у Небарокава. Наведваліся таксама ў больш аддаленыя мясцовасці, такія як Яновец, Люблін, Чэрвінск. У Варшаве мастак жыў на Алеях Уяздоўскіх на пятым паверсе новай мураванкі, якая была ўласнасцю Маўрыцыя Спакорнага. З вокнаў двух сумежных пакояў паўставаў прыгожы краявід з паркам Уяздоўскіх і Віслай (пасля смерці Ф. Рушчыца ў сцяну гэтага будынка ў 1939 г. умуравалі памятную шыльду ў гонар мастака; знішчаная ў 1946 г. пры разборцы руінаў спаленага падчас Варшаўскага паўстання дома).

Используются технологии uCoz