Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц

(1870-1936)

 

 


Галоўная  Уводзіны  Біяграфія  Творчасць  Карціны  Музей  в. Багданава

Літаратура  Вэб-рэсурсы  Матэрыял  Гумар  Гасцявая  Творца

 

 

 

 

1879 г. Ф. Рушчыцу  9 гадоў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4


Партрэт   Гіны Раўцк - жонкі Ф. Рушчыца

Ф. Рушчыц з сёстрамі:Вольга (злева) и і Ганна  (справа), каля 1887 года

Жыццёвы шлях і пачатак творчасці Фердынанда Рушчыца

(Старонка1 | Старонка2 | Старонка3 | Старонка4)

 

Новы ўладальнік Багданава і пасажных жонкі, размешчаных па суседству Вайганаў меў трох сыноў: Эмануэля (1827-1905), Эдуарда (1830-1910) і Максімільяна (1841-1867). Усе тры браты – выпускнікі Брэсцкага кадэцкага корпуса – выйшлі ў адстаўку ў капітанскім чыне. Толькі ў 1882 годзе яны ўзяліся за падзел маёмасці (праз шмат гадоў пасля заўчаснай смерці Максімільяна). Багданаў дастаўся Эдуарду, Вайганы – Эмануэлю. Пасля смерці Эмануэля Багданаў і Вайганы перайшлі да адзінага спадкаемцы – Эдуарда Рушчыца і ягоных нашчадкаў.

Яшчэ служачы ў Лібаве, Эдуард Рушчыц у чыне паручніка 22 лістапада 1858 года ажаніўся з Ганнай Маргарытай Альвінай Мунх (1837-1918), дачкой уладальніка гандлёвага карабля марка Андрэаса Мунха (1803-1864), які нарадзіўся ў Нексё на Барнгольме. Нягледзячы на тое, што Альвіна Мунх была датчанкай, узгадаванай замежным асяроддзем у Лібаве, пад уздзеяннем мужа  і ўплывам ягонай сям’і яна лічыла Польшчу сваёй другой радзімай. Эдуард і Альвіна мелі чатырох дачок: Марылю, што памерла ў дзяцінстве (1859-1863); Ганну, па мужу баранеса Корф (1861-1909); Адэлю (1863-1881) і Вольгу, па мужу Раніш (1864-1944), а таксама маладзейшага за іх адзінага сына Фердынанда (1870-1936) – будучага мастака. Ён нарадзіўся 10 снежня 1870 года ў маёнтку Багданава, дзе і  прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Пачынаючы з маленства, свой вольны час хлопчык бавіў на прыродзе, ці то гуляючы пад старой яблыняй, ці то схаваўшыся ў бярозавым гаі, які рос адразу за маёнткам.

Пасля Студзеньскага паўстання, ад невыноснага жыцця ва ўмовах мураўёўшчыны, Рушчыцы былі вымушаны пакінуць Багданаў і здаць яго ў арэнду. Месцам свайго жыхарства яны абралі Лібаву, дзе Альвіна правяла сваю маладосць і якая была добра знаёмая яе мужу па вайсковай службе.

У Лібаве Эдуард атрымлівае пасаду ў будаўнічай канторы Лібава-Роменскай чыгункі, а напрыканцы 70-х гадоў пазамінулага стагоддзя, пасля пераезду разам з жонкай, дочкамі і сынам Фердынандам у Мінск, становіцца начальнікам аддзела рахункаводаў у кіраўніцтве будоўляй чыгункі.

У 1883-1890 гадах малады Фердынанд вучыўся ў Менскай дзяржаўнай класічнай гімназіі. Як згадвае ягоны калега і сябра Язэп Вяжынскі: “Фэрдзя быў першым вучнем на працягу ўсёй вучобы ў гімназіі, яго імя штогод змяшчалася на залатой табліцы. Для яго не было цяжэйшых і лягчэйшых прадметаў, як па лаціне ці грэцкай, так і па рускай мовах і матэматыцы ён атрымліваў самыя высокія адзнакі. Быў не толькі здольны ў навуках, але і ўпарты ў працы”.

На працягу ўсёй вучобы Фердынанд наведваў урокі малюнка. Першым ягоным настаўнікам быў К. Я. Ярмакоў, выхаванец Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў,  пра якога Рушчыц назаўсёды захаваў памяць, прыгадваў з удзячнасцю і павагай.

Пасля заканчэння гімназіі з залатым медалём ён, згодна з бацькоўскім жаданнем, увосень 1890 года паступае на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Адначасова з вучобай ва універсітэце ў наступным навучальным годзе ён вольным слухачом наведвае Акадэмію мастацтваў (АМ). У 1892 годзе, пасля другога курса, мяняе спецыялізацыю: здае конкурсныя іспыты ў Акадэмію. У першыя гады навучання ягоным настаўнікам быў прафесар І. І. Шышкін. Пасля выхаду І. І. Шышкіна з Акадэміі ў 1895 годзе Рушчыца ў свой “майстар-клас” прымае А. І. Куінджы.

Используются технологии uCoz